Спадчына: Мясяціцкая царква Параскевы Пятніцы
Серада, 10 Красавік 2024 10:46
2024 г. — 230 гадоў з часу пабудовы царквы Параскевы Пятніцы ў в. Мясяцічы (Пінскі р-н; 1794), помніка архітэктуры народнага дойлідства
Гісторыя праваслаўнай царквы Параскевы Пятніцы ў в. Мясяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці пачынаецца з 1794 г., калі на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі на кошты прыхажан быў пабудаваны драўляны храм у форме прадаўгаватага крыжа з двума купаламі. Храм быў асвячоны ў гонар святой велікамучаніцы Параскевы, дзяўчыны, якаявырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і вучэнню Хрыста. Параскева ў перакладзе з грэчацкага азначае «пятніца», што адсылае да пятніцы як да дня пакут Гасподніх.